среда, 22 июля 2015 г.

Неафіцыйны гімн Беларусі

Менавіта так гаварыў наш выкладчык ва ўніверсітэце. А гаворка ішла пра песню “Малітва”, якую выканаў Уладзімір Мулявін.

Я таксама лічу, што гэта песня лепш за ўсё раскрывае душу беларуса, паказвае яго ўнутраны стан, яго клопаты.

Я пачула ўпершыню “Малітву” не ў традыцыйным выкананні: на адным з канцэртаў яе спелі хлопец і дзяўчына. Яны спявалі настолькі чыста, настолькі артыстычна, што людзі ў зале плакалі. Песня спявалася ў Расіі, а на канцэрт мяне прывяла сяброўка, якая сказала, што выканаўцы “Малітвы” прыехалі з Навасібірску.

І толькі пасля я пачула гэтую ж песню ў выкананні Уладзіміра Мулявіна. Пачуцці, якія мяне ахапілі, я і да гэтага часу не магу перадаць словамі. На маю думку, гэта лепшая песня пра Беларусь, якая была створана за ўсе часы. І, каб па-сапраўднаму зразумець беларуса, яго думкі і памкненні, варта праслухаць гэтую музыку, створаную  Алегам Маўчанам, услухацца ў словы бессмяротнага Янкі Купалы, пачуць пранікнёнае яе выкананне Уладзімірам Мулявіным.

Cкачать Песняры Молитва бесплатно на pleer.com

Комментариев нет:

Отправить комментарий