воскресенье, 7 октября 2012 г.

Са святам, дарагія педагогі! У падарунак - песня


Музыка і словы Н. Ірванцова-Друцкага, спявае НадзейкА 

Першага верасня вы нас сустрэнеце
Позіркам строгім на школьным парозе,
Добрай усмешкай і мудрымі словамі –
Нашы настаўнікі.
Зноў павядзеце нялёгкай дарогай,
З вашай падтрымкай і дапамогай
Мы авалодаем новымі ведамі –
Нашы настаўнікі.

Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.

Зменяцца рытмы модных мелодый,
Вашы трывогі – нашы прыгоды.
Рэхам мінулых гадоў назаўсёды –
Нашы настаўнікі.
Так нечакана апошні званок
Нас павядзе на апошні урок,
І развітацца прыходзяць да нас
Нашы настаўнікі.

Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.

Могуць складацца ўмовы па-рознаму,
Але зразумець і дзяцей і дарослых
Нам дапамогуць, параюць, падкажуць
Нашы настаўнікі.

Нашы настаўнікі –
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.
З удзячнасцю, з павагай і радасцю
Спяваем мы песню для вас.

Cкачать НадзейкА Нашы настаўнікі бесплатно на pleer.com

Комментариев нет:

Отправить комментарий