Сцягнула з дазволу аўтара з Блога настаўнікаў Беларусі
Добры дзень у хату!
Ад нашага блога
Словы віншавання
Ўсім педагогам!
Але напачатку
Крыху інфармэйшн
(Я ж тыпа афіцыйна,
Ваша inspiration).
Хто такі настаўнік?
Што ў яго за свята?
Крыху абмалюю
Нашага брата.
У ложак ён кладзецца
З думкай пра урокі,
У галаве – паперкі,
Трэба здаць да сроку.
Яму не да сэксу,
Не да ўласных дзетак,
Бо у ягоным класе
Цяжкі ёсць падлетак.
Цешыцца зарплатай
Ён не паспявае, -
Розныя паборы
Грошы адбіраюць.
Божачка мой, божа
Як жа дачакацца
Часу, каб настаўнік
Пачаў паважацца!
Каб з усмешкай дзеці
Ў школе сустракалі,
Каб за ўсё на свеце
Нас не папракалі.
Свята ў нас, спадарства,
Дык святкуйма ў радасць:
Мозг хай не выносіць
Ніякая гадасць.
Ніякія рэформы
Няхай нас не зламаюць,
Хай самым добрым словам
Нас вучні ўспамінаюць.
Няхай у нашых сем’ях
Пануюць лад ды згода.
Віншую ўсіх, калегі!
(Ну, і сябе, з народам.)
Комментариев нет:
Отправить комментарий