“Амністыя” (другая назва – “Траянскі конь”). Гэты фільм я глядзела некалькі разоў, калі яшчэ хадзіла ў пачатковую школу. Вельмі падабаўся сюжэт, галоўныя героі. І чамусьці да старэйшых класаў я не задумвалася аб тым, што гэты цудоўны кінашэдэўр створаны па сцэнарыі М. Матукоўскага. Калі ж прачытала саму п’есу, то на фільм глянула па-іншаму: шукала адпаведнасць/неадпаведнасць аўтарскаму тэксту. Пасля зразумела, што раблю сусветнае глупства, бо сам фільм сапраўды шыкоўны. І не трэба нічога параўноўваць, гэта нават лішняе.
Асобную ролю ў фільме “Амністыя” выконвае музыка. Менавіта яна адкрывае нам кінашэдэўр, яе мы чуем з першых кадраў, і яна запамінаецца намі назаўсёды. За гта трэба дзякаваць Яўгену Глебаву, кампазітару.
Можа быць, для сучаснага гледача гэты фільм здасца ў нечым вельмі правільным, “недаробленым”. Так, фільмы савецкага перыяду адрозніваліся ад сённяшніх. Яны былі больш мяккімі, і калі і высмейвалі каго, то неяк па-суседску жартоўна, не сатырычна. Карацей кажучы, тым, хто жадае зноў успомніць дзяцінства, я раю паглядзець гэты фільм. А таксама і тм, хто яшчэ ніводнага разу не бачыў “Амністыю” па п’есе М.Матукоўскага.
1 серыя
2 серыя
Комментариев нет:
Отправить комментарий